Литвек - электронная библиотека >> Вольга Верціхоўская и др. >> Языкознание >> Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік >> страница 3
ворагам біцца,
Ад голаду-холаду каб бараніцца…
Ды вось быць самім сабою баіцца.
* * *
Прайшоў праз Хатынь, праз Курапаты,
Зносіць цярпліва Чарнобыль пракляты,
Упарта крыніца яго бруіцца…
Ды быць беларусам ён баіцца.
Вось дык ноумен, вось дык феномен —
Гэты ўнук бабін, сын гэты удовін.
Лірычны герой верша «Баіцца быць беларус беларусам…» пагаджаецца, што «пытанне няпростае, канешне», і адказ на яго бачыцца яму ў наступным:

(Дазволю сабе тут крышку іроніі.
Характар наш тут, як на далоні.)
Літаратуразнавец Л. Корань у кнізе «Цукровы пеўнік» піша пра «сучасны менталітэт беларусаў як вынік перманентнага генацыду». I ў першую чаргу ахвярамі генацыду станавіліся так званыя «нацыяналісты». В. Быкаў у артыкуле «Учора і сёння» (1988) таксама акцэнтуе на гэтым увагу, гаворачы пра асаблівую жорсткасць сталінскага генацыду: «Мноства людзей тады было пазбаўлена жыцця і волі, але былі прафесійныя групы, якія пацярпелі болей за іншых, і сярод іх — настаўнікі беларускай мовы і літаратуры. Для карных органаў гэтыя былі нібы „гатовыя нацыяналісты“, віна якіх ляжала на паверхні, яе не трэба было нават інспіраваць. Мабыць, з той пары і надоўга ў нацыянальнай самасвядомасці беларусаў паняцце „нацыяналізм“ трывала злучылася з пачуццём найвялікшай небяспекі, якая можа пагражаць чалавеку». На ўласным драматычным вопыце, як піша В. Быкаў, людзі пераканаліся, што абвінаваціць у гэтым жахлівым злачынстве могуць кожнага, хто тут нарадзіўся і мае няшчасце размаўляць па-беларуску. Пісьменнік прыводзіць факты таго, як услед за беларусізацыяй пачалася русіфікацыя, як беларускую мову «жалезным памялом… вымяталі з устаноў, ВНУ, Акадэміі навук, арганізацый і органаў улады». У сітуацыі «чумы» цэлы народ быў пастаўлены перад «сцяной абсурду» і паралізаваны страхам. I ў тым трагедыя народа. I ўсё ж апосталы і прарокі нацыі зноў і зноў даводзяць, што тая сцяна рухнула, а ўзнікненне новай сцяны магчыма па віне кожнага з нас, калі не зробім пэўных высноў.

Выдатны беларускі гісторык і публіцыст Мікола Ермаловіч акрамя галоўнай працы свайго жыцця — кнігі «Старажытная Беларусь» пакінуў нам у спадчыну гутаркі, аб'яднаныя назвай «Аб усім, што баліць…». У гутарцы «Существительное» апавядаецца пра пакуты ўражлівага і чуйнага да роднага слова Змітрака, якому настаўніца даводзіць, што Змітраком называцца непрыгожа і што яна будзе зваць яго Дмитрием. I хоць прайшло ўжо некалькі тыдняў, але Змітрок ніяк не можа прызвычаіцца да новага імя. А пасля настаўніца адвучвала Змітрака ад слова «як». I ён ніяк не можа ўцяміць, чаму непрыгожа гаварыць «як», а прыгожа «как». Яму, наадварот, «как» здаецца непрыгожым, і ён саромеецца вымаўляць гэтае слова і маўчыць. Настаўніца садзіць яго, зазначаючы: «Странный ты мальчик, Дмитрий».

Яшчэ больш здзівіўся Змітрок, калі зразумеў, што ўсё на свеце, як ёсць — сушествительное. Яму стала страшна і сумна. Няўжо і птушкі, і дрэвы, і рэчка, і ўсё-ўсё — толькі существительное. Змітраковы «примеры сушествительного» таксама не спадабаліся настаўніцы:

«Подожди, Дмитрий, ты опять неправильно говоришь. Надо говорить не бусел, а аист, не гай, а роща, не жито, а рожь, не шпак, а скворец».

Змітрок збянтэжыўся. Яснасць, якая пачала ўсталёўвацца ў яго галаве, знікла. Значыць, не кожнае слова можа быць существительным. Спачатку трэба, каб яно стала нейкім пярэваратнем, аб якіх ён ведаў з дзедавых казак, і толькі тады назоўнік можа зрабіцца существительным.

Ноччу хлопчыку прыснілася пачварнае Сушествительное, якое глытала і шпака, і гай, і бусла, папярэдне голасам настаўніцы даводзячы, што яны — скворец, роща, аист… А пачвара ўжо дацягнулася да Змітрака і пытае яго: «Ты кто?» «Я Змітрок», — ледзь паварочваючы языком, адказвае ён. «Нет, ты не Змітрок, ты — Дмитрий», — пярэчыць пачвара і ўжо разяўляе зяпу, але Змітрок здолеў прачнуцца…

Як прытча ўсведамляецца сюжэт гэтай гутаркі. Галоўнае павучанне прытчы заўсёды схавана, як золата ў пяску, як сіла ў каштоўным камені, — у выбары, што зроблены героем прытчы. Змітрок зрабіў свой выбар — здолеў прачнуцца…

Сцяганосцы Айчыны

Ты хочаш жыць для Беларусі,
Служыць ёй хочаш у барацьбе,
Таму, мой сябра, і звярнуся Я з гэтым словам да цябе.
Прымай жа праўду ты без страху,
Як некалі прыняў Кастусь:
Няма цяжэйшага больш шляху,
Чым у змагара за Беларусь.
М. Ермаловіч

У самыя трагічныя для нашай Бацькаўшчыны і народа часы, калі ворагі імкнуліся «нашы скарбы апаганіць, душу вынесці на здзек», заўсёды былі падзвіжнікі духу, тыя, каго М. Ермаловіч назваў сцяганосцамі Айчыны ў аднайменным вершы:

Пазбыўся ўсяго наш народ у няволі,
Але сцяганосцаў не страціў сваіх.
I ворагаў гэта трывоокыць найболей,
I ў лютасць кідае ад гэтага іх.
У «жорсткім» XIX стагоддзі гвалтоўная русіфікацыя прывяла да таго, што Беларусь надоўга знікла з карты Еўропы: была ўжо забаронена не толькі мова карэннага насельніцтва гэтай краіны, але нават назва яе «Беларусь». Яна была заменена назвай «Северо-Западный край».

Зразумела, што ні друкаваць свае творы на сваёй зямлі, ні выяўляць свой светапогляд і сваю грамадзянскую пазіцыю беларускія аўтары не мелі магчымасці. У пачатку стагоддзя толькі ў фальклоры ды яшчэ ў творчасці філаматаў і філарэтаў (членаў тайных студэнцкіх таварыстваў і аб'яднанняў) жыў невынішчальны нацыянальны дух. Трагічным быў іх лёс: арышты, ссылкі, турмы. Кожны з іх заслугоўвае ўдзячнай памяці нашчадкаў за сваю высакародную чалавечую ахвярнасць. Большасць з іх пісалі па-польску. А вось Ян Чачот ад захаплення беларускай народнай паэзіяй перайшоў да творчасці на мове свайго народа ў той «жорсткі» век. Яму — наша асаблівая ўдзячнасць і пашана.

«Знаць Чачота ўсе павінны…» — пісаў Ф. Багушэвіч. Зборнічак народных песняў 1846 г. выдання ў запісах Яна Чачота — «Вясковыя песенькі з-над Нёмана і Дзвіны, некаторыя прыказкі на славянска-крывіцкай мове і яе самабытныя словы, з назіраннямі над гэтай мовай» (такая поўная назва зборніка) — літаральна ашаломіў Ф. Багушэвіча. Асабліва ўразіла яго прадмова да песняў: што ні слова — то нібыта пра яго ці нават зварот да яго. Ян Чачот, разважаючы пра будучыню беларускай мовы, гаворыць пра неабходнасць укладання граматыкі і слоўнікаў: «Той, хто ўзяў бы сабе гэты клопат, заслужыў бы ўдзячнасць не
ЛитВек: бестселлеры месяца
Бестселлер - Бенджамин Грэхем - Разумный инвестор  - читать в ЛитвекБестселлер - Евгений Германович Водолазкин - Лавр - читать в ЛитвекБестселлер - Келли Макгонигал - Сила воли. Как развить и укрепить - читать в ЛитвекБестселлер - Борис Александрович Алмазов - Атаман Ермак со товарищи - читать в ЛитвекБестселлер - Мичио Каку - Физика невозможного - читать в ЛитвекБестселлер - Джеймс С. А. Кори - Пробуждение Левиафана - читать в ЛитвекБестселлер - Мэрфи Джон Дж - Технический анализ фьючерсных рынков: Теория и практика - читать в ЛитвекБестселлер - Александра Черчень - Счастливый брак по-драконьи. Поймать пламя - читать в Литвек