Литвек - электронная библиотека >> Сяргей Чыгрын >> История: прочее и др. >> Беларуская Беласточчына >> страница 37
беларускія пісьменьнікі. З дапамогай катаваньня, падробленых дакумэнтаў, крывасьведкаў сьледчыя НКВД фабрыкавалі акты абвінавачваньняў. Ім шчыра дапамагалі ў гэтым пісьменьнікі-камуністыя. І асабліва вылучаўся ў гэтай галіне крытык Якаў Бранштэйн. Па даручэньню НКВД ён пісаў такія “рэцэнзіі” на творчасьць арыштаваных пісьменьнікаў, што нават пратаколы сьледстваў здаваліся больш гуманнымі ў параўнаньні зь імі. За гэтую сваю подлую працу невук Бранштэйн атрымаў годнасьць прафэсара. Але усё-ж няма “пад сонцам Сталінскай Канстытуцыі” ні адной устойлівае кар’еры.

“Аднойчы ўначы, — расказвае адзін малады паэта, — выклікалі мяне зь Менскае турмы ў будынак НКВД на допыт. Звычайна нас перавозіла туды адна з тых страшных і пашыраных у СССР аўтамашынаў, якім народ даў красамоўнае імя “чорны воран”. Жудасная, без вакенцаў, яна і ў сярэдзіне падзялялася на рад катухоў, каб абвінавачаныя ня зносіліся паміж сабой. Усё-ж пераборкі не даходзілі да столі машыны, і звычайна ў час кароткага пераезду абвінавачаныя перагаворваліся, назваўшы сьпярша сваё імя. І вось толькі я назваў сваё прозьвішча, як пачуў із суседняга катуха адказ:

Бранштэйн.

Не даючы веры сваім вушам, я перапытаў:

Які Бранштэйн?

Якаў Бранштэйн, крытык.

Тут я ня вытрымаў і, успомніўшы ягоныя рэцэнзіі, пачаў лаяцца, а ў адказ чуў толькі адзінае:

Дык я-ж цяпер таксама з вамі. Я — з вамі!

Не, ніколі Якаў Бранштэйн ня будзе разам з гаротнымі песьнярамі беларускага народу. Ягоныя больш-менш аб’ектыўныя артыкулы пра творчасьць нашых паасобных пісьменьнікаў ніколі не пераважаць сабой ягоных ганебных “рэцэнзіяў”-пашквіляў”.

Тым не менш хочацца прыгадаць пра гэтага чалавека і ўспомніць яго хаця б за тое, што ён пісаў “больш-менш аб’ектыўныя артыкулы”.

Нарадзіўся Якаў Бранштэйн у 1897 годзе ў сям’і яўрэйскага служачага ў Бельску – Падляшскім на Беласточчыне. Тут на радзіме прайшлі яго дзіцячыя і юначыя гады, а пасля разам з бацькамі ў 1914 годзе Якаў пераехаў у Варшаву, а праз пяць гадоў — у горад Арол у Расію. З Арла дабраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію і нават ваяваў на Заходнім і Туркменскім франтах. Пасля дэмабілізацыі ўладкаваўся на працу карэспандэнтам у газету “Орловская правда”, а ў 1925 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны універсітэт. Пасля вучыўся ў Камуністычнай акадэміі, скончыў таксама аспірантуру пры БДУ. У 1930 годзе пачаў працаваць выкладчыкам Мінскага педагагічнага інстытута і адначасова з’яўляўся навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры і мастацтва Акадэміі Навук Беларусі. Працуючы на педагагічнай ніве ён стаў членам-карэспандэнтам Акадэміі Навук Беларусі, прафесарам, яго прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Якаў Бранштэйн ведаў і пісаў на ідыш, беларускай і рускай мовах. Часцей за ўсё яго артыкулы друкаваліся ў яўрэйскім часопісе “Штэрн” і ў беларускім часопісе “Полымя рэвалюцыі”. У 1930 годзе з друку выходзіць яго першая кніга літаратурна-крытычных артыкулаў “Атака”. Пасля свет пабачылі шэраг іншых зборнікаў, сярод якіх — “Аб стане яўрэйскай літаратуры ў перыяд рэканструкцыі” (1932г.), “На замацаваных пазіцыях” (1934г.), “Літаратурная вучоба”(1935 г.), “Творчыя праблемы ў яўрэйскай савецкай паэзіі”(1936 г.) і іншыя.

У сваёй творчасці крытык Бранштэйн, як піша Ірына Багдановіч “беспадстаўна атаясамліваў метад са светапоглядам, супрацьпастаўляў рэалізм усім іншым “антырэалістычным кірункам”. Памылкова лічыў, што уздым мастацкай літаратуры непасрэдна залежыць ад уздыму палітычнай свядомасці творцы, а значыць, ад палітычнай накіраванасці мастацкай літаратуры”( Беларускія пісьменнікі, Т.1. Мн., 1992. С.303).

Прытрымліваючыся на той час вульгарна-сацыялагічных пазіцый у ацэнцы творчасці беларускіх пісьменнікаў Якаў Бранштэйн быў проста памешаны на барацьбе за марксізм-ленінізм-сталінізм у літаратуразнаўстве. Гэтая барацьба праходзіла скразною лініяй амаль праз усе яго літаратурна-крытычныя артыкулы, пасля якіх многія пісьменнікі траплялі ў полымя рэпрэсій. Найбольш ад Бранштэйна даставалася сябрам “Маладняка” і “Узвышша”, а таксама Янку Маўру, Барысу Мікулічу і Сымону Баранавых.

У 1934 годзе ён піша і публікуе артыкулы, дзе ўжо ў саміх загалоўках было ўсё сказана — “Сымон Баранавых на раздарожжжы”, “ Пра старыя галёшы і пра наватарскія балеткі”, “Узмоцнім пільнасць на фронце мастацкай мовы”, “Партыя канкрэтна кіруе” і іншыя. З друку выходзяць яго артыкулы асобнымі кнігамі “Вынікі 15-гадовай барацьбы за марксізм-ленінізм у літаратуразнаўстве”, “Праблемы ленінскага этапа ў літаратуразнаўстве”.

Вядома, у друку тады з’яўляліся і нядрэнныя артыкулы Якава Бранштэйна пра творчасць З.Аксельрода, Я.Купалы, Я.Коласа, А.Аляксандровіча, М.Лынькова, І.Харыка і іншых пісьменнікаў. Але акрамя артыкулаў былі і даносы на пісьменнікаў у НКВД. Аб чым і прыгадвае вышэй Юрка Віцьбіч. Тым не менш усё гэта не выратавала самога Бранштэйна. Летам 1937 года ён быў арыштаваны, а восенню гэтага ж года — расстраляны. І толькі 27 чэрвеня 1956 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР Якаў Бранштэйн быў рэабілітаваны.

2007


Беларускія генералы з Беласточчыны


Старэйшыя жыхары Беласточчыны магчыма ведаюць ці чулі пра сваіх землякоў – генералаў Аляксандра Вашкевіча і Мікіту Казачука. Калі пра генерала-маёра Аляксандра Вашкевіча згадваецца ў Беларускай энцыклапедыі і зрэд часу ў іншых выданнях, то пра генерала Мікіту Казачука звестак амаль няма. Ды і фотаздымак яго знайсці таксама не ўдалося. Вядома толькі, што ён нарадзіўся ў 1898 годзе ў Трасцянцы Гайнаўскага павета ў шматдзетнай беларускай сям’і. Сям’я Казачукоў налічвала васьмёра дзяцей. Пяцёра з іх памерла ад розных хваробаў. Але сын Мікіта застаўся жыць і нават ніколі не хварэў. Быў фізічна моцны і жвавы хлопчык, а пасля – прыгожы і дужы юнак.

Як і многіх беларусаў у 1914 годзе сям’ю Казачукоў напаткаў нялёгкі лёс развітання з Радзімай. Ехаць сям’я ў бежанства вельмі не хацела, хаця там, на чужбіне, абяцалі ім “рай”. І ўсё ж яны пакінулі родныя Трасцянцы і выехалі ажно ў Сярэднюю Азію. Жылося там цяжка. А калі Мікіту споўнілася 18 гадоў, царскія ўлады мабілізавалі яго ў Петраград. Там ён быў удзельнікам усіх рэвалюцыйна-бальшавіцкіх пераваротаў і падзей. Але ўдалося не загінуць, вытрымаць і зберагчы сябе.

Малады Мікіта Казачук вельмі сумаваў па Бацькаўшчыне. Ён вырашыў закончыць ваенную школу, каб пасля быць накіраваным у Мінск. А з Мінску перад Другой сусветнай вайною яму далі накіраванне на вучобу ў Маскву, дзе ён атрымаў спецыяльнасць ваеннага лётчыка, а таксама інжынера.

Калі пачалася вайна, наш зямляк у 1941-1942 гадах, як лётчык, бараніў