ЛитВек: бестселлеры недели
Бестселлер - Олег Вениаминович Дорман - Подстрочник: Жизнь Лилианны Лунгиной, рассказанная ею в фильме Олега Дормана - читать в ЛитвекБестселлер - Джон Перкинс - Исповедь экономического убийцы - читать в ЛитвекБестселлер - Людмила Евгеньевна Улицкая - Казус Кукоцкого - читать в ЛитвекБестселлер - Наринэ Юрьевна Абгарян - Манюня - читать в ЛитвекБестселлер - Мария Парр - Вафельное сердце - читать в ЛитвекБестселлер - Юрий Осипович Домбровский - Хранитель древностей - читать в ЛитвекБестселлер - Элияху Моше Голдратт - Цель-2. Дело не в везении  - читать в ЛитвекБестселлер - Дэниел Гоулман - Эмоциональный интеллект - читать в Литвек
Литвек - электронная библиотека >> Сяргей Чыгрын >> История: прочее и др. >> Беларуская Беласточчына >> страница 41
“Полымя” пасля яго рэгістрацыі. Бо адной рэгістрацыі для дзейнасці гэтага творчага калектыва было мала. Як паведамляла беластоцкая прэса, у прыватнасці, “Dziennik Bialostocki” № 107 ад 19 красавіка 1937 года, старшыня Управы таварыства “Полымя” Ганна Абуховіч была пакарана штрафам 200 злотых за арганізаванае таварыства працаўнікоў беларускага тэатру “Полымя” без адпаведнага паведамлення адміністрацыйных уладаў. З гэтай прычыны беластоцкі гарадскі стараста не даў дазволу на канцэрт, які таварыства мелася наладзіць у Беластоку ў зале тэатра “Рalace” 4 траўня 1937 года.

Сябры “Полымя” палічылі несправядлівым тое, што Ганну Абуховіч аштрафавалі. Яны пачалі пратэставаць супраць гэтага і даказалі ў судзе, што “Полымя” мае права на сваю дзейнасць, бо яно зарэгістраванае. І свайго дабіліся. Часопіс “Беларускі летапіс” за 1937 год (№ 6-7) надрукаваў такую зацемку: “Беластоцкі суд звольніў ад штрафу, якім пакарана была гарадскім судом у Беластоку старшыня Беларускага тэатральнага кааператыву гр. Абуховіч”.

І хоць “Полымю” было нялёгка, усё ж яго дзейнасць разгаралася на ўсю Беласточчыну. Сябры тэатра ставілі п’есы, выступалі з канцэртамі, а таксама самі наладжвалі розныя вечары, сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі, артыстамі, спевакамі. Пра ўсе добрыя справы і праблемы “Полымя” паведамляў у заходнебеларускім друку сябра тэатральнага кааператыва паэт Сяргей Крывец.

Сяргей Крывец (1909-1945) у Беласток прыехаў з Мастоўшчыны ў 1933 годзе. Ён адразу далучыўся да сяброў ТБШ, а потым быў адным з арганізатараў “Полымя”. І хоць ён не меў адукацыі (паступіў на першы курс Беластоцкага педінстытута толькі летам 1940 года), Сяргей Крывец мог гадзінамі распавядаць усім пра рускую, польскую, беларускую літаратуру. Як згадвае Рыгор Шырма, Сяргей Крывец ведаў літаратуру і любіў яе. Прыемна было весці з ім гутаркі на літаратурныя тэмы, чытаць жывыя, вострасатырычныя яго апавяданні. Бывала, цэлымі начамі хлопцы хадзілі па ўскраінах Беластока і ў гутарках пра Горкага і Чэхава, пра Пушкіна і Міцкевіча, пра Купалу і Коласа, пра савецкую і заходнееўрапейскую літаратуры не заўважалі, калі “ўсход разгараўся пурпурнай палоскай”. Просты вясковы хлопец з адукацыяй два класы пачатковай школы меў багатую літаратурную эрудыцыю.

У тэатральным кааператыве “Полымя” Сяргей Крывец быў, мяркуючы з сённяшняга пункту гледжання, загадчыкам літаратурнай часткі тэатра. Ён рэдагаваў сцэнарыі, пісаў сам шмат для тэатра вершаў, прадмоў, выступленняў, тэксты афіш, прапагандаваў тэатр у беларускай прэсе, распавядаў пра ўсе поспехі і праблемы “Полымя”.

6 чэрвеня 1937 года, дзякуючы тэатру “Полымя” у Беластоку, быў наладжаны канцэрт Міхася Забэйды-Суміцкага. Вось як успрымалі беларусы Беластока канцэрт Міхася Забэйды-Суміцкага: „Трэба было бачыць на канцэрце, як публіка рэагуе на кожны паварот, на кожны пераход чароўнага голасу нашага мастака, які з першых тонаў апаноўвае душою публікі і з асаблівай лёгкасцю вядзе яе праз лабірынты далікатных перажыванняў. Іменна, трэба бачыць і адчуць, як саля замірае з журбой «Маладога дубочка», як дрыжыць, згарае агнём юнацтва з песняй «Ці грэх цябе любіць?» У людзей старых, адарваных ад народнага грунту, у каторых усякая сувязь з нашым жыццём здаецца занікла, мы бачылі слёзы. Гэта былі слёзы шчасця і радасці. Так было на канцэрце ў Беластоку 6 чэрвеня...”. Акампаніраваў у Беластоку спеваку прафесар Урштэйн з Варшавы.

Вось так апісваў Сяргей Крывец у сваім допісе канцэрт Міхася Забэйды-Суміцкага. Гэты допіс быў змешчаны ў часопісе “Беларускі летапіс”, № 6-7 за 1937 год.

Беларускі тэатральны кааператыў “Полымя” у канцы 30-х гадоў мінулага стагоддзя быў на Беласточчыне даволі вядомым сваёй беларускай нацыянальнай дзейнасцю і актыўнасцю калектывам. Іншая справа, што мясцовыя ўлады пастаянна перашкаджалі яму. Напрыклад, 16 і 17 кастрычніка 1937 года ў Гарадку “палымянцы” хацелі паказаць дзве пастаноўкі -- «Пакой у наймы» і «На вёсцы», а таксама канцэрты струннага аркестра і хора. Падалі просьбу аб дазволе на выступленне, але беластоцкі павятовы стараста прыслаў адмову, матывуючы тым, што ў гэты час і ў тым жа месцы «прамышляюць» ужо іншыя арганізацыі”.

Каля двух гадоў працаваў у Беластоку гэты творчы калектыў. А ў лютым 1938 года прадстаўнікі мясцовых уладаў уварваліся ў памяшканне “Полымя” і забралі ўсю яго дакументацыю – акты, архівы, фотаздымкі, творы. Далейшая праца была часова спынена. А ў 1945 годзе беластоцкія ўлады поўнасцю забаранілі дзейнасць “Полымя”.

Тэатральныя ўзаемаадносіны

Беларускія тэатральныя традыцыі і сувязі Беластока і Беларусі, закладзеныя ў ХХ стагоддзі, працягваюцца і сёння. Дарэчы, яшчэ ў 1929 годзе ў Беластоку выступаў аматарскі драматычны гурток Віленскай беларускай гімназіі, які паказаў спектакль “Апошняе спатканне” па п’есе Уладзіслава Галубка. А праз 10 гадоў у Беласток прыехаў на гастролі Беларускі драматычны тэатр-1, які паказаў беластаччанам спектаклі “Партызаны” па п’есе Кандрата Крапівы і “Падзь Сярэбраная” па п’есе М.Пагодзіна.

У 1955-м і 1975-м гадах у Днях беларускай культуры ў Беластоку прымаеў удзел і Беларускі тэатр імя Янкі Купалы (цяпер Беларускі Нацыянальны Акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы). У Беластоку беларускія артысты паказалі спектаклі “Канстанцін Заслонаў” А.Маўзона, “Пяюць жаваранкі” Кандрата Крапівы, “Раскіданае гняздо” Янкі Купалы, “Зацюканы апостал” і “Трыбунал” Андрэя Макаёнка і іншыя.

З 1967 года наладжаны кантакты паміж Беластоцкім драматычным тэатрам імя А.Венгеркі і Гродзенскім абласным драмтэатрам, якія актывізаваліся ў другой палове 1980-х гадах, калі кіраўніцтвы тэатраў заключылі ўзаемавыгаднае творчае пагадненне. З таго часу існуюць пастаянныя абменныя гастролі тэатраў, двухбаковае запрашэнне пастановачных груп і г.д. У 1987 годзе быў здзейснены першы эксперымент, калі польскія і беларускія акцёры ўдзельнічалі ў спектаклі “Выбар” па п’есе рускага драматурга Юрыя Бондарава на гродзенскай і беластоцкай сцэнах.

Выступаў шмат разоў у Беластоку і Брэсцкі абласны драматычны тэатр. У 1958 годзе тэатр з Брэста ўпершыню прывёз у Беласток спектакль “Брэсцкая крэпасць” па п’есе Кастуся Губарэвіча.

У 1993 годзе абмяняліся пастановачнымі групамі Беларускі Нацыянальны Акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы і Беластоцкі драмтэатр імя Венгеркі. Яны паставілі “Рэвізора” М.Гогаля і “Дом на мяжы” С.Мрожака. У 1991 годзе купалаўцы гастралявалі ў Беластоку са сваім новым рэпертуарам. Найбольш спрэчак выклікаў у беластоцкіх гледачоў спектакль “Страсці па Аўдзею” па п’есе Уладзіміра Бутрамеева ў пастаноўцы Валерыя Раеўскага. Нехта В.Хрысцінін 21 ліпеня ў “Ніве” пісаў,
ЛитВек: бестселлеры месяца
Бестселлер - Фредрик Бакман - Тревожные люди - читать в ЛитвекБестселлер - Клаус Бернхардт - Паника. Как знания о работе мозга помогут навсегда победить страх и панические атаки - читать в ЛитвекБестселлер - Тара Конклин - Последний романтик - читать в ЛитвекБестселлер - Наринэ Юрьевна Абгарян - Симон - читать в ЛитвекБестселлер - Кен Фоллетт - Циклы: "Cтолетняя трилогия"-"Столпы Земли"- отдельные детективы и триллеры. Компиляция. Книги 1-24 - читать в ЛитвекБестселлер - Роберт Лихи - Техники когнитивной психотерапии - читать в ЛитвекБестселлер - Эрин Мейер - Никаких правил. Уникальная культура Netflix - читать в ЛитвекБестселлер - Гарольд Мазур - Зарубежный детектив. Компиляция. Романы 1-11 - читать в Литвек