Литвек - электронная библиотека >> Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч >> Лирика >> Паэзія розных гадоў >> страница 3
стары. Два клёны і таполя,
Як старыкі аперліся на дах.
Сабака спіць паміж чырвоных макаў,
І гарлачы сышліся на сукі
Паміж сабой аб нечым пабалакаць,
Пагрэць на сонцы старыя бакі.
Туляўся ў свеце як па пеклу Марка,
А тут сустрэнуць жартама "дубцом",
"З каня" ля шулаў пачастуюць чаркай
І павядуць, гамонячы, у дом.
Бабуля у старым сваім уборы
(Крывёй не родная, а як свая)
Пачне неміласэрна лаяць горад,
І за плячыма з лыжкаю стаяць.
Што, пэўна, кормяць там аднэй мачалай
Ці іншай, можа, поскуддзю якой,
Бо стаў худы як той курыны палец.
Засмаж сабаку - рады дасць і ёй.
А дзядзька, што ў вадзе сядзеў ад рана
З ухмылкай скардзіцца на ход падзей,
Што рыба стала з гонарам як пані,
Ні на якую трасцу не ідзе:
"Як цюцька змок, запэцкаўся у глейку,
Сяджу як у разоры той нарог.
Лавіў, лавіў - ну хоць бы лапаць нейкі -
Пачулі, што прыйшоў рыбацкі бог.
Калі як зараве гудок пабудку,
Як пачалі бляшню хапаць яны.
Мо думалі, што я пайду - аж дудкі,
Я, дзетухны, сягоння выхадны.
За мокрыя штаны - нясіце кару...
Сілкуйся, брат, не праглыні язык.
Пачаставаць як трэба нельга зараз,
Міроны вельмі мала - маладзік".
Гарэлка льецца. Ціхі гук вясёлы.
Чаму не выпіць, як прычына ёсць.
Скаварада велічынёю з кола,
Кускі - з каровячы прыблізна нос.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Даволі. Надыходзіць "час сабачы".
На вулках ціша і спакойны сон.
Выходзім і даволі ясна бачым,
Як хітры бэз рвануўся ад акон.
Стаяць яму цвярозаму, без чары,
І ноч усю да ранішніх гудкоў
Ён будзе з ветрыкам пра нас пляткарыць
У сто зялёных, вострых языкоў.
Пакрыўдзіўся...
Зноў пахне сена цёплымі лугамі,
Па-над страхой знаёмых зор агні.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Адрына з заімшонымі бакамі,
Дзе цёплае гняздо звіваюць сны.
V
Зямля дзядоў! Дняпро ад хмарак белы,
Чубатыя ад хмызу курганы.
Ускраінныя хаты уцалелі,
Як быццам не было зусім вайны.
А там, далей, за старымі садамі
Прайшла агню бязлітасная плынь.
Не вулкі - сківіцы з двума зубамі
І на камнях палын,
палын,
палын.
Забудзь на міг заводаў голас грубы,
Глянь на слупы асмаленых ракіт
І ты пачуеш гул татарскіх бубнаў,
Віск баявы і дробны стук капыт.
Як трыста год таму ляцяць арканы,
Ізноў навала, барацьба і жах
І валакуць русявых паланянак
Чужынцы на запененых канях.
"Чорна хмара падступае,
Цар турэцкі наступае,
Хоча сватаць Андрэеўну..."
Спявай апошні раз перад разлукай,
Забіты твой каханы у баю,
Ўскінь дагары заломленыя рукі,
Цалуй апошні раз зямлю сваю.
Зноў, як раней, гатуюць смерць сабакам
І помста нарастае дзень у дзень.
На кожнай хвоі - чалавек з пулгакам,
За кожнай сціртай шыбень і кісцень.
Над роднаю, над залатой зямлёю
Пранёсся ураган пакут і мук.
Здаецца, што арда прайшла вайною,
Пусціўшы ветрам працу чорных рук.
Эх, людзі, людзі. Па-дурному, слепа
Свой поступ вы да лепшага вялі,
Не выдумалі як любіцца лепей,
А знішчыць - дык да атама дайшлі.
Зямля дзядоў! Раз'юшанае мора.
Народнай помсты страшны землятрус.
Я горды за цябе. І ў гэтым горы
Ты не лягла дадолу, Беларусь.
Хай гарадкі маленькія марудзяць,
Будуюцца па тры будынкі ў год,
А ўсё ж галоўнае - жывыя людзі.
Народ не знішчылі. Жыве народ.
Замест людзей, што адхадзілі ў поле,
На свой завод, на службу у нарад
У доме пад разгатаю таполяй
Расце на змену самы меншы брат.
Ён слухае Дняпра прызыў напеўны
І вучыцца на дрэвах майткі драць,
Яму пры камунізме жыць напэўна
І зорны шлях ракетай пакрываць.
Ён разбярэцца у старых паданнях,
Перачытае пыльныя тамы,
Прыпомніць лёс бацькоў, вайну, паўстанні
І кіне позірк свой далей, чым мы.
 VІ
Зямля дзядоў! Любімы мой народзе,
Што моц сваю пазычыў у дубоў,
Дыхтоўна зробленыя на стагоддзе
Нашчадкі бортнікаў і рыбакоў.
Не зверне шлях мой на шляхі чужыя,
Заўсёды дарагімі будуць мне
Зарэчча, горад, хвоі залатыя,
Ашыткі на прароўскім мулкім дне,
Ад месяца чырвоная кітайка,
Што цягнецца над соннаю вадой,
Блакітнае крыло дняпроўскай чайкі
І ў ціхіх хвалях шчупачыны бой.
Народзе мой, да шчасця чалавека
Ідзём з табой дарогаю адной,
Твае сябры - мае сябры навекі,
Твой вораг - самы люты вораг мой.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Блакітнае, жамчужнае змярканне.
Снуецца ў сэрцы ціхіх думак рой.
Чырвоны месяц выйшаў на спатканне
З нячутнаю і цёплаю вадой.
Не можна ад нябёс адрозніць повень:
І там і там адна і тая ж бель.
Плыве пад ветразем крылаты човен
Як казачны ў паветры карабель.

Слова Мiцкевiчу

Верш у прозе 

Кажуць, што ў ноч на дваццаць шостае лістапада ты з'яўляешся на зямлю, якая цябе нарадзіла, і ходзіш па ёй, заглядаючы ў кожную хату, ў кожную адрыну, на дно кожнага глыбокага возера.

Нячутныя крокі твае, а вочы з пяшчотнасцю нябачанай глядзяць на гэтую простую і мілую зямлю.

Рукі твае дакранаюцца да кары
ЛитВек: бестселлеры месяца
Бестселлер - Борис Акунин - Аристономия - читать в ЛитвекБестселлер - Бенджамин Грэхем - Разумный инвестор  - читать в ЛитвекБестселлер - Евгений Германович Водолазкин - Лавр - читать в ЛитвекБестселлер - Келли Макгонигал - Сила воли. Как развить и укрепить - читать в ЛитвекБестселлер - Борис Александрович Алмазов - Атаман Ермак со товарищи - читать в ЛитвекБестселлер - Мичио Каку - Физика невозможного - читать в ЛитвекБестселлер - Джеймс С. А. Кори - Пробуждение Левиафана - читать в ЛитвекБестселлер - Мэрфи Джон Дж - Технический анализ фьючерсных рынков: Теория и практика - читать в Литвек