ЛитВек: бестселлеры недели
Бестселлер - Джим Лоулесс - Иди туда, где страшно. Именно там ты обретешь силу - читать в ЛитвекБестселлер - Стефани Шталь - Ребенок в тебе должен обрести дом - читать в ЛитвекБестселлер - Кэтрин Стокетт - Прислуга - читать в ЛитвекБестселлер - Фредрик Бакман - Бабушка велела кланяться и передать, что просит прощения - читать в ЛитвекБестселлер - Джесси Шелл - Геймдизайн - читать в ЛитвекБестселлер - Фредрик Бакман - Мы против вас - читать в ЛитвекБестселлер - Эсме Швалль-Вейганд - Выбор - читать в ЛитвекБестселлер - Дженнифер Акерман - Эти гениальные птицы - читать в Литвек
Литвек - электронная библиотека >> Джаан Роўлінг >> Детская фантастика и др. >> Гары Потэр і таемны пакой

Дж. К. Роўлінг Гары Потэр і таемны пакой

— РАЗДЗЕЛ I — Самы жудасны дзень нараджэння

Гары Потэр і таемны пакой. Иллюстрация № 1 Ужо не ў першы раз у доме нумар чатыры па Цісавай вуліцы за сняданкам разгарэлася сварка. Містэр Вернан Дурслі быў абуджаны ўранку гучным вуханнем, якое даносілася з пакоя пляменніка Гары.

— Трэці раз на гэтым тыдні! — прагыркаў ён з іншага канца стала. — Калі ты не можаш супакоіць сваю саву, значыць, прыйдзецца ад яе пазбавіцца!

Гары, у які ўжо раз, паспрабаваў растлумачыць.

— Ёй сумна! — выклікнуў ён. — Яна абвыкла лётаць дзе захоча. Калі бы вы дазволілі хоць бы выпускаць яе па начах…

— Я што, падобны на ідыёта? — чмыхнуў дзядзька Вернан, і кавалак яечні, што прыліп да яго кусцістых вуснаў, упаў назад у талерку. — Па-твойму, я не ведаю, чым гэта скончыцца, калі ты выпусціш сваю гідкаю саву?

Ён і яго жонка Пятуння абмяняліся змрочнымі поглядамі.

Гары паспрабаваў было спрачацца, але яго довады заглушыў гучны гук адрыжкі з боку сына Дурслі, Дадлі.

— Жадаю яшчэ бекону.

— Вазьмі з патэльні, коцік, — сказала цётка Пятуння, аблашчыўшы затуманеным ад пяшчоты позіркам масіўнае цела сына. — Табе трэба як след харчавацца, пакуль ёсць такая магчымасць… Не падабаецца мне тое, што ты распавядаеш аб школьнай ежы…

— Лухта, Пятуння, калі я вучыўся ў "Вонігсе", ніколі мы там не хадзілі галоднымі, — з жарам запярэчыў дзядзька Вернан. — Дадлі есць уволю, праўда, сынок?

Дадлі, такі вялікі, што яго задніца не змяшчалася на крэсле і звешвалася па баках, ухмыльнуўся і звярнуўся да Гары.

— Перадай патэльню.

— Ты забыў чароўнае слова, — раздражнёна сказаў Гары.

Уздзеянне гэтых простых слоў на астатніх чальцоў сям'і было неверагоднае: Дадлі папярхнуўся і зваліўся з крэсла з грукатам, ад якога здрыганулася ўся кухня; місіс Дурслі тоненька завішчала і прыціснула далоні да рота; містэр Дурслі прыскокнуў, і вены выразна выступілі ў яго на скронях.

— Я меў на ўвазе "калі ласка"! — хутка растлумачыў Гары. — Я не меў…

— Я ТАБЕ ШТО КАЗАЎ! — заракатаў дзядзька, разбрызгівая сліну па стале. — НІЧОГА ГЭТАГА… НА ЛІТАРУ "Ч" І “В” У НАШАЙ СЯМ'І!

— Але я…

— ЯК ТЫ СМЕЕШ ПАЛОХАЦЬ ДАДЛІ! — рыкнуў дзядзька Вернан, стукаючы кулаком па стале.

— Я усяго толькі…

— Я ЦЯБЕ ПАПЯРЭДЖВАЎ! У МАІМ ДОМЕ — НІ СЛОВА АБ ТВАЁЙ НЕНАРМАЛЬНАСЦІ!

Гары перавёў погляд з барвовай фізіяноміі дзядзькі на бледны твар цёткі, якая беспаспяхова спрабавала падняць Дадлі на ногі.

— Добра, — сказаў Гары, — усё…

Дзядзька Вернан сеў, пыхкаючы як загнаны насарог, не спускаючы з Гары пільнага погляду маленькіх зласлівых вачэй.

З таго самога моманту, як Гары вярнуўся з школы на летнія вакацыі, дзядзька Вернан абыходзіўся з хлопчыкам так, як быццам ён быў бомбай, гатовай у любую хвіліну падарвацца, і ўсё таму, што Гары сапраўды не быў нармальным дзіцём. Дакладней сказаць, ён быў настолькі не нармальным, наколькі гэта наогул магчыма.

Гары Потэр быў вядзьмак — вядзьмак, які толькі што скончыў першы курс "Хогвартса" — школы чараўніцтва і ведзьмінскіх мастацтваў. Сямейства Дурслі было ў жаху ад перспектывы правесці з ім лета, але іх пачуцці не ішлі ані ў якое параўнанне з тым, што адчуваў сам Гары.

Нуда па школе мучыла яго так, што гэта было падобна на сталы востры боль у жываце. Ён сумаваў па замку з яго прывідамі і патаемнымі пераходамі, сумаваў па занятках і выкладчыках (хіба што не па Снэйпу, настаўніку зеллеварэння), па ранішняй пошце, якую разносілі совы, па сваім ложку пад полагам, па сяброўскай гарбаце з лясніком Хагрыдам у яго халупе на ўскрайку Забароненага лесу, і, вядома ж, па квідытчы, самай папулярнай спартовай гульні чароўнага свету (шэсць высокіх тычак з кольцамі, чатыры лятаючыя мячы, чатырнаццаць гульцоў на мётлах).

Усе кнігі замоваў, чароўная палачка, чароўная вопратка, кацёл і суперсучасная мятла "Німбус-2000" былі зачыненыя дзядзькам Вернанам у шафе пад лесвіцай у тую самую хвіліну, як Гары прыехаў дадому. Якая была Дурслі справа да таго, што Гары выганяць з каманды, калі ён не будзе трэніравацца і за лета страціць форму? Якая ім справа да таго, што яму прыйдзецца ісці ў школу, не выканаўшы аніводнаго хатняга задання? Як сапраўдныя маглы (людзі без адзінай кроплі чараўніцтва ў крыві), Дурслі лічылі, што вядзьмак у сям'і — гэта нязмыўны сорам і ганьба. Дзядзька Вернан нават Хэдвіг, Гарыну саву, замкнуў у клетцы, каб спыніць зносіны пляменніка са знаёмымі ведзьмакамі.

Знешне Гары цалкам не пахадзіў на астатніх чальцоў сям'і. Дзядзька Вернан быў буйны мужчына з бычынай шыяй і вялізнымі чорнымі вусамі; цётка Пятуння — кашчавая, з конскім тварам; Дадлі — светлагаловы, ружовы, свінападобны. А Гары быў маленькі, худзенькі хлопчык з яркімі зялёнымі вачыма і вугальна-чорнымі непаслухмянымі валасамі. Ён насіў круглыя акуляры, а яго лоб упрыгожваў тонкі шнар у форме зігзагу маланкі.

Менавіта гэты шнар і рабіў Гары такім асаблівым, нават сярод ведзьмакоў. Гэты шнар уяўляў сабою адзінае сведчанне загадкавага мінулага, тых падзей, у выніку якіх хлопчык апынуўся на парозе дома Дурслі адзінаццаць гадоў таму.

Ва ўзросце аднаго года Гары незразумелым чынам перамог найвялікшага чорнага чараўніка ўсіх часоў, лорда Вальдэморта, чыё імя шматлікія чараўнікі і ведзьмы дагэтуль не адважваюцца прамаўляць уголас. Бацькі Гары загінулі ў бітве з ім, але сам хлопчык толькі атрымаў незвычайны шнар, і чамусьці — ніхто так і не змог зразумець, чаму — чароўныя сілы пакінулі Вальдэморта ў тое самае імгненне, калі ён паспрабаваў забіць Гары.

Так і атрымалася, што маленькі вядзьмак быў выхаваны ў сям'і сястры сваёй загінулай маці. Гары правёў у гэтай сям'і дзесяць гадоў. Ён верыў, што шнар застаўся яму на памяць аб аўтамабільнай аварыі, якая загубіла яго бацькоў і не разумеў, якім чынам у яго атрымоўвалася здзяйсняць усялякія загадкавыя рэчы, часам нават супраць уласнай волі.

Потым, роўна год таму, Гары атрымаў ліст з "Хогвартса", і ўсё таемнае стала відавочным. Гары заняў належнае месца ў чароўнай школе, дзе ён сам і яго шнар былі знакамітыя… Але зараз навучальны год скончыўся, і ён на лета вярнуўся да Дурслі, і з ім зноў абыходзіліся як з дурным смярдзючым сабакам.

Дурслі нават не ўспомнілі, што сёння ў Гары дзень нараджэння, і што яму спаўняецца дванаццаць. Вядома, ён на шматлікае і не разлічваў; яму ніколі не дарылі падарункаў, а ўжо тым больш не пяклі пірог — але ўсё-ткі, каб зусім забыць…

Як раз калі Гары гэта падумаў, дзядзька Вернан важна пракашляўся і сказаў:

— Сёння, як мы ўсе ведаем, асаблівы дзень.

Гары ўзняў вочы, не даючы веры ўласным
ЛитВек: бестселлеры месяца
Бестселлер - Этель Лина Уайт - Антология классического детектива-16. Компиляция. Книги 1-15 - читать в ЛитвекБестселлер - Михаил Саидов - Разговоры, которые меняют жизнь - читать в ЛитвекБестселлер - Лю Цысинь - Блуждающая Земля - читать в ЛитвекБестселлер - Питер Сенге - Пятая дисциплина. Искусство и практика обучающейся организации - читать в ЛитвекБестселлер - Рой Баумайстер - Эффект негативности - читать в ЛитвекБестселлер - Джеймс Джойс - Улисс - читать в ЛитвекБестселлер - Леонид Дюк - Теория поля - читать в ЛитвекБестселлер - Елена Ивановна Михалкова - Тот, кто ловит мотыльков - читать в Литвек