Литвек - электронная библиотека >> Пятро Рунец >> Биографии и Мемуары и др. >> Ніколі не забудзем >> страница 61
сцямнела, падабраліся да астрога. Ля дзвярэй убачылі вартавога, які, прыпёршыся да сцяны, соладка драмаў. Я шапнуў Алесю быць напагатове, а сам папоўз да вартавога. Калі я быў на крок ад яго, ён раскрыў вочы і хацеў крыкнуць, але кінжал мой апярэдзіў яго крык... Вартавы ўпаў. Алесь падскочыў да дзвярэй і пачаў цвіком адмыкаць  замок.

Адамкнуўшы замок, мы ўскочылі ў астрог. Злева ў кутку заўважылі брата. Ён з радасцю кінуўся да нас. Мы асцярожна выйшлі на двор і праз агароды памчаліся дадому.

Калі мы прайшлі лес і пачалі мінаць апошнія  кусты, перад намі раптам паказаўся ствол аўтамата і пачуўся злосны вокліч «стой». Алесь імкліва выхапіў рэвальвер і стрэліў у фашыста. Той мяшком упаў на траву, а мы кінуліся ў лес. Немцы пачулі і пачалі страляць. Пакуль мы беглі ў Мармонаву лазу, страляніна спынілася. Мы вылезлі з кустоў, разгледзеліся і пайшлі дадому.

Дома мы даведаліся, што гэта ехаў нямецкі абоз і спыніўся адпачыць. А мы якраз і напароліся на возчыкаў.

Праз некалькі дзён прыйшлі нашы савецкія войскі, і наша барацьба з фашыстамі спынілася. Мы аддалі байцам сваю зброю, а самі ў хуткім часе падаліся вучыцца.

Мы і зараз вучымся.


ІВАН ЦАРАЎ

Дрыбінскі раён, Чэрнеўская СШ.


ЛитВек: бестселлеры месяца
Бестселлер - Борис Акунин - Аристономия - читать в ЛитвекБестселлер - Бенджамин Грэхем - Разумный инвестор  - читать в ЛитвекБестселлер - Евгений Германович Водолазкин - Лавр - читать в ЛитвекБестселлер - Келли Макгонигал - Сила воли. Как развить и укрепить - читать в ЛитвекБестселлер - Борис Александрович Алмазов - Атаман Ермак со товарищи - читать в ЛитвекБестселлер - Мичио Каку - Физика невозможного - читать в ЛитвекБестселлер - Джеймс С. А. Кори - Пробуждение Левиафана - читать в ЛитвекБестселлер - Мэрфи Джон Дж - Технический анализ фьючерсных рынков: Теория и практика - читать в Литвек